24 красавiка 2024, Серада, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Расеі і Кітая ўсталююць помнік «зялёным чалавечкам»

11
На мяжы Расеі і Кітая ўсталююць помнік «зялёным чалавечкам»

Помнік "зялёным чалавечкам" з'явіцца ў горадзе Белагорск у Амурскай вобласці за 100 кіламэтраў ад мяжы з Кітаем.

Мясцовая ўлада пастанавіла ўсталяваць яго з нагоды святкавання 70-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны. Хоць якое дачыненне сучасныя расейскія жаўнеры, што анэксавалі летась Крым, маюць да Дня перамогі, не вядома.

Пра гэта сёння паведамляе польскае выданне Rzeczpospolita, піша ZN.ua. Помнік будзе вышынёй два мэтры і мецьме форму расейскага жаўнера, які трымае ў руках ката. Прысутнасць жывёліны на манумэнце, паводле задумы, павінна ўвасабляць "ветлівасць" вайскоўцаў, якія акупавалі Крым. Менавіта "ветлівымі людзьмі" ўдзельнікаў вайсковай аперацыі супраць Украіны называў прэзідэнт Уладзімір Пуцін і міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.

Вырабяць помнік у Чалябінскай вобласці за 6000 кіламэтраў ад Белагорска, дзе ўрэшце яго паставяць на цэнтральнай плошчы.

Чаму гэты манумэнт з'явіцца ў горадзе недалёка ад кітайскай мяжы, не вядома. Імавернай прычынай можа быць той факт, што ў Крыме таксама ёсць аднайменны горад, і расейскія чыноўнікі хочуць прадэманстраваць сімвалічную сувязь з акупаванай паўвыспай.

У гэты ж час, выкарыстанне Расеяй жаўнераў без апазнавальных знакаў на форме, або так званых "зялёных чалавечкаў", турбуе краіны, якія маюць агульную мяжу з РФ. Так, Беларусь юрыдычна абараніла сябе ад "зялёных чалавечкаў".

Такім чынам, заканадаўцы ўлічылі досвед анэксіі Крыма, і цяпер з'яўленне на тэрыторыі краіны так званых "зялёных чалавечкаў" (у выпадку ўкраінскай паўвыспы выявіліся расейскімі вайскоўцамі без апазнавальных знакаў) афіцыйна будзе ўважацца за адну з прычын увядзення ваеннага становішча.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках