18 траўня 2024, Субота, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь спыніла пастаўкі нафтапрадуктаў у Расею

2
Беларусь спыніла пастаўкі нафтапрадуктаў у Расею

Пастаўкі нафтапрадуктаў у Расею спыненыя ў чаканні спрыяльнай коштавай кан'юнктуры.

Пра гэта сёння журналістам паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, паведамляе БелТА.

Гаворачы аб пастаўках нафтапрадуктаў у Расею, віцэ-прэм'ер адзначыў, што ў гэтай частцы ёсць нюансы ў сувязі з падзеннем курсу расейскага рубля. «Расея вытрымлівае сваю коштавую палітыку, сёння кошты не растуць, у тым ліку на паліва. Калі нядаўна кошт бензіну даходзіў да 90 цэнтаў за літр, то сёння - 50-54 цэнты ў залежнасці ад маркі бензіну», - сказаў ён.

«У гэтай сітуацыі для нас пастаўка ў Расею асобных бензінаў дае страту прыкладна ў $100 на тону. Мы не можам сабе гэтага дазволіць, таму скарысталіся становішчам, якое прапісана ў дамове аб стварэнні ЕАЭС. Калі кошт на нафтапрадукты ніжэйшы за той, па якім можна прадаць іх на іншых рынках, мы маем права часова такія прадукты не пастаўляць», - адзначыў Уладзімір Сямашка, дадаўшы, што расейскі бок паставіўся да гэтага з разуменнем.

«Зменіцца кан'юнктура, кошты вырастуць, значыць, мы будзем пастаўляць», - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Пры гэтым ён праінфармаваў, што баланс паставак нафты і нафтапрадуктаў на другі квартал ужо падпісаны. Забяспечаная 100-адсоткавая загрузка нафтай беларускіх заводаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках