19 траўня 2024, Нядзеля, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэф Плат прапусціць ЧС-2015 праз вяселле

5
Джэф Плат прапусціць ЧС-2015 праз вяселле

Нападнік яраслаўскага «Лакаматыва» і нацыянальнай каманды Беларусі Джэф Плат не зможа згуляць на чэмпіянаце свету ў хакеі 2015 праз вяселле.

Пра гэта паведамляе «Прессбол».

«Цяпер я ў Фінляндыі, адпачываю пасля заканчэння сезона. У гэтым годзе прапушчу чэмпіянат свету, бо ў найбліжэйшай будучыні ў мяне вяселле. Федэрацыя і Дэйв Льюіс падтрымалі маю пастанову. Дзякую ім за разуменне», - прыводзіць словы Плата выданне.

ЧС-2015 пройдзе ў Чэхіі (Прага і Астрава) з 1 да 17 траўня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках