МВФ пагоршыў прагноз падзення ВУП Расеі ў 2015 годзе
1- 4.04.2015, 11:45
- 5,725
Міжнародны валютны фонд перагледзеў у бок пагаршэння - з мінус 3% да мінус 3,8% ВУП - прагноз у тэмпах эканамічнага росту ў Расеі ў гэтым годзе.
Такія лічбы закладзеныя ў новы даклад Фонду, прэзентацыя якога вызначаная на 14 красавіка. На думку МВФ, ужо ў 2016 годзе будзе назірацца запаволенне рэцэсіі - спад ВУП РФ складзе 1%, паведамляе ТАСС са спасылкай на свае крыніцы.
Новыя лічбы сугучныя ацэнкам Цэнтральнага банка Расеі. У сярэдзіне сакавіка ён паведамляў, што чакае ў 2015 годзе скарачэння ВУП краіны на 3,5% - 4%. У мінэканамразвіцця тады ж называлі больш аптымістычны арыенцір - мінус 3% ВУП. Разам з тым Сусветны банк 1 красавіка агучыў у Маскве тыя ж чакання, што і ў МВФ, - спад на 3,8%.
Што тычыцца інфляцыі, у новым дакладзе МВФ яна ацэньваецца ў 2015 годзе ў 16,8%, а на наступны год чакаецца яе зніжэнне да 9,8%. Аднак у Фондзе гэты паказчык разлічваюць паводле ўласнай методыкі: у сярэднім за год, а не "снежань да снежня", як прынята ў Расеі.
У расейскім бюджэце на 2015 год закладзены ўзровень інфляцыі 12,2%. Кіраўнік Мінфіна РФ Антон Сілуан у сакавіку заявіў, што паводле вынікаў года гэты паказчык можа апынуцца ніжэй чаканага.