2 траўня 2024, Чацвер, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуня Міятавіч асудзіла ціск на журналістаў і блакаванне сайтаў у Беларусі

Дуня Міятавіч асудзіла ціск на журналістаў і блакаванне сайтаў у Беларусі

Прадстаўніца АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ заклікала спыніць пераслед журналістаў у Беларусі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

«Улады павінны спыніць прымяненне абмежавальных захадаў у дачыненні да фрыланс-журналістаў і перастаць перашкаджаць ім спакойна і свабодна выконваць сваю працу», - гаворыцца ў заяве Дуні Міятавіч ад 3 красавіка. - «Канструктыўнае развязанне гэтага пытання павінна быць дасягнутае».

Бюро прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ нагадвае пра нядаўнія штрафы журналістам Канстанціну Жукоўскаму, Іне Хоміч, Алесю Леўчуку, Ларысе Шчыраковай, Тамары Шчапёткінай і пра два штрафы Аліне Літвінчук, а таксама пра пагрозу прымянення аналагічных санкцый да Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча.

«Мы выказваем гатоўнасць дапамагчы ўладам усякімі спосабамі змяніць гэтую разбуральную тэндэнцыю і зрабіць магчымым дыялог і сумесную дзейнасць урадавых устаноў і медыяарганізацый у гэтым пытанні», - заявіла Міятавіч.

Яна звярнула ўвагу таксама на рост колькасці папярэджанняў, вынесеных Міністэрствам інфармацыі выданням цягам апошніх месяцаў з нагоды нязначных парушэнняў. АБСЕ, спасылаючыся на афіцыйныя крыніцы ў Беларусі, назвала колькасць - 27 папярэджанняў 26-і выданням за перыяд са студзеня да сакавіка 2015.

Акрамя таго, Дуня Міятавіч згадала пра ціск на незалежныя навінавыя сайты, у тым ліку charter97.org і belaruspartisan.org, якія перыядычна трапляюць пад блакаванне ў Беларусі.

Нагадаем, апошнім часам сайт charter97.org неаднаразова падлягаў блакаванню рознымі правайдэрамі. Абыйсці блакаванне можна паводле гэтай інструкцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках