19 траўня 2024, Нядзеля, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партнёра Азаранкі ўразіў рахунак у менскім рэстаране

28

Вікторыя Азаранка са сваёй камандай трэніруецца ў Менску. Хутка ёй трэба будзе згуляць за нацыянальную каманду ў Кубку Федэрацыі.

Серб Саша Бажын, спарынг-партнёр Вікторыі, восем гадоў працаваў з Серэнай Уільямс, і ў Менску, натуральна, ніколі не бываў. Зазірнуўшы сюды на тыдзень з Азаранкай, ён у прамежках паміж трэніроўкамі пачаў ліквідаваць прабелы ў пазнанні свету, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Саша знаёмы з многімі мільянерамі, а можа быць, і мільярдэрамі, але толькі ў Менску ён адчуў сябе такім. Проста Саша паабедаў у рэстаране гатэля на праспекце Пераможцаў.

- Сённяшні абед каштаваў мне больш, чым паўмільёна. А ўсё, што я з'еў - гэта курыная грудка, рыба і вялікая салата, - напісаў здзіўлены Саша пад фатаграфіяй чэка ў сацыяльных сетках. У графе падсумавання стаіць кошт 578.500 рублёў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках