28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Кэмеран перамог у тэледэбатах за тыдзень да брытанскіх выбараў

Дэвід Кэмеран перамог у тэледэбатах за тыдзень да брытанскіх выбараў
Дэвід Кэмеран
ФОТА: AFP/STEFAN ROUSSEAU

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі значна апярэдзіў кіраўніка лейбарыстаў Эда Мілібэнда паводле вынікаў праведзеных у чацвер тэлевізійных перадвыбарчых дэбатаў.

Інтэрактыўнае апытанне грамадскай думкі, якое праводзіцца кампаніяй ICM для Guardian падчас 90-хвіліннага эфіру, паказала, што 44% гледачоў аддалі перавагу Кэмерану. Пра тое, што лепш за ўсіх выступіў Мілібэнд, сацыёлагам паведамілі 38% апытаных, ліберал-дэмакрат Нік Клег здабыў сімпатыі 19%, паведамляе РІА "Новости".

Прэм'ер-міністру падчас дэбатаў давялося адказваць на жорсткія пытанні аўдыторыі аб скарачэнні выдаткаў на сацыяльнае забеспячэнне. Яго спаборнік Мілібэнд таксама апынуўся ў няёмкім становішчы, адказваючы на пытанне аб выдатках мінулага лейбарысцкага ўрада.

Лідар лейбарыстаў падчас дэбатаў адхіліў меркаванне аб тым, што ягоная партыя пойдзе на стварэнне кааліцыйнага ўрада з Шатландскай нацыянальнай партыяй (SNP).

Усеагульныя выбары ў Брытаніі пройдуць 7 траўня. Яны з'яўляюцца самымі непрадказальнымі за многія гады. Практычна ўсе апытанні паказваюць альбо нязначную перавагу 2-3% то адной, то другой партыі, альбо амаль аднолькавую колькасць галасоў. Пры такой сітуацыі ніводная з партый не зможа атрымаць у парламенце большасці (326 месцаў), патрэбнай для ўхвалення законапраектаў, што кажа пра непазбежнасць стварэння блокаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках