23 красавiка 2024, aўторак, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежаль звольнены з пасады амбасадара Украіны ў Беларусі

10
Ежаль звольнены з пасады амбасадара Украіны ў Беларусі
Міхаіл Ежаль

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звольніў Міхаіла Ежаля з пасады амбасадара Украіны ў Беларусі.

Як паведамляецца на сайце прэзідэнта Украіны ў аўторак, адпаведны ўказ №262 быў падпісаны 11 траўня.

«Звольніць Ежаля Міхаіла Браніслававіча з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў Рэспубліцы Беларусь», - гаворыцца ў ім.

Нагадаем, Міхаіл Ежаль быў прызначаны паслом у Беларусі 3 красавіка 2013 года былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Дагэтуль ён быў міністрам абароны Украіны, яшчэ раней - галоўнакамандуючым Ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны.

У жніўні 2014 Генпракуратура Украіны прад'явіла Ежалю падазрэнні ў рамках расследавання крымінальных спраў, якія тычацца знішчэння тылавога забеспячэння ўкраінскага войска.

Міхаіл Ежаль быў выкліканы на допыт у Кіеў, аднак украінскім уладам паведамілі, што з 10 жніўня 2014 Ежаль знаходзіўся на лячэнні ў вайсковым шпіталі ў Менску і таму не можа вярнуцца ва Украіну.

У лютым 2015 ГПУ адправіла запыт у Генпракуратуру Беларусі, каб высветліць, дзе знаходзіцца Ежаль і які стан ягонага здароўя. «Аднак у атрыманні запытанай інфармацыі Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь адмовіла», - паведаміла тады Генеральная пракуратура Украіны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках