Канадскі хакеіст: Паважаем спаборніка і ведаем, што каманда Беларусі - добрая
12- 13.05.2015, 21:06
- 15,286
Форвард каманды Канады Сідні Кросбі распавёў аб сваіх прагнозах наконт найбліжэйшага матчу з камандай Беларусі ў ¼ фіналу ЧС у хакеі.
Напярэдадні сустрэчы Канада - Беларусь форвард родапачынальнікаў Сідні Кросбі адказаў на пытанні "Прессбола".
- Сідні, ці памятаеце свой візіт у Менск у 2006 годзе?
- Так, мы згулялі там таварыскі матч з камандай Беларусі. А дагэтуль правялі ў вашай краіне чатыры ці пяць дзён. У мяне стварылася ўражанне, што народ у вас даволі-такі любіць хакей. Арэна, на якой праходзіла сустрэча, была поўная гледачоў. А за беларусаў гуляў... Мезін, так? Так звалі брамніка?
- Дакладна.
- Так-так, памятаю, што ў той сустрэчы ён глядзеўся проста неймаверна. Ну і наогул, цікава правялі тыя некалькі дзён, убачылі новае месца. Выдатна!
- А вынік спарынгу не забыліся?
- Гм... Мы саступілі, так? 2:3?
- 3:4. Верыце, што каманда Беларусі здолее перамагчы і цяпер?
- Спадзяюся, не. Вядома ж, мы хочам перамагчы і прайсці далей. Паважаем спаборніка і ведаем, што гэта добрая каманда. Але прыехалі сюды, каб дамагчыся максімальнага выніку. Абедзве каманды імкнуцца да аднаго і таго ж. Трэба выйсці ў чацвер на лёд і знайсці спосаб перамагчы.