16 красавiка 2024, aўторак, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочніца дзяржсакратара ЗША прыехала ў Маскву

1
Памочніца дзяржсакратара ЗША прыехала ў Маскву

Вікторыя Нуланд прыбыла ў нядзелю з Кіева ў Маскву.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар амбасады ЗША ў Расеі Уільям Стывенс, паведамляе "Интерфакс".

"Вікторыя Нуланд ўжо знаходзіцца ў Маскве", - сказаў ён. Як чакаецца, афіцыйныя сустрэчы Вікторыя Нуланд правядзе ў панядзелак, 18 траўня.

Верагодней за ўсё, памочніца дзяржсакратара ЗША будзе прынятая ў МЗС Расеі на ўзроўні намеснікаў міністра замежных спраў Сяргея Рабкова і Рыгора Карасіна, якія вядуць, адпаведна, расейска-амерыканскія стасункі і ўкраінскую тэматыку.

Раней у амерыканскай дыпмісіі паведамілі, што надаюць вялікае значэнне візіту ў Маскву Нуланд, адзначыўшы, што ў фокусе ўвагі перамоваў з ейным ўдзелам будзе сітуацыя ў Украіне.

Напярэдадні ў Кіеве Нуланд паведаміла, што ЗША гатовыя ўзмацніць свой удзел ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках