Навукоўцы вызначылі самую апетытную ежу
8- 17.05.2015, 16:30
- 21,175
Ідэальная прапорцыя тлушчаў і вугляводаў уласцівая, як выявілася, бульбяным чыпсам.
Група даследнікаў з універсітэта Эрлангена-Нюрнбэрга ў Нямеччыне шляхам доследу высветлілі, што ежа, якая змяшчае 35 адсоткаў тлушчаў і 65 вугляводаў з'яўляецца самай апетытнай і прывабнай для розных арганізмаў. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў выглядзе навуковага даклада ў Nature, піша korrespondent.net.
Падчас доследу на пацуках высветлілася, што пры наяўнасці альтэрнатыў лабараторныя звяры даслоўна накідваліся на гэткую ежу. Цікава, што такая прапорцыя тлушчаў і вугляводаў уласцівая бульбяным чыпсам - прадукту, які ніяк не стасуецца з агульнапрынятым разуменнем карыснага.
Узровень прывабнасці ежы навукоўцы вымералі пры дапамозе МРТ. Падчас паглынання падобных да чыпсаў прадуктаў адказныя за ўзнагароджанне сэктары мозгу звяркоў дэманстравалі самую высокую чыннасць.
У выніку навукоўцы прыйшлі да высновы, што на апетытнасць ежы ўплывае не яе пажыўнасць і колькасць калорый, а менавіта адсоткавая прапорцыя рэчываў.