29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальная каманда ЗША стала бронзавым прызёрам ЧС у хакеі

6
Нацыянальная каманда ЗША стала бронзавым прызёрам ЧС у хакеі

17 траўня ў Празе ў матчы за трэцяе месца каманда ЗША падолела каманду Чэхіі - 3:0 (2:0, 1:0, 0:0).

У складзе амерыканскай каманды ў гэтым матчы вызначыліся Нік Баніна, Трэвор Льюіс і Чарлі Койл, паведамляюць «Беларускія навіны».

Гэта сёмы бронзавы медаль у гісторыі выступаў каманды ЗША на чэмпіянатах свету. Амерыканцы двойчы здабывалі сусветнае першынство - ў 1933 і 1960 гадах, таксама каманда ЗША дзевяць разоў займала другое месца. Акрамя таго, каманда ЗША - двухразовы алімпійскі чэмпіён (1960 і 1980).

Каманда Чэхіі чацвёрты раз у сваёй незалежнай гісторыі і другі раз запар саступіла ў матчы за трэцяе месца - у 2014 годзе ў Менску Чэхія саступіла Швецыі (0:3). Чэхія - шасціразовы чэмпіён свету (1996, 1999, 2000, 2001, 2005, 2010), аднойчы станавілася сярэбраным прызёрам (2006) і пяць разоў - бронзавым.

За годнасць чэмпіёна свету 2015 года сёння ўвечары пазмагаюцца каманды Канады і Расеі. Жывая трансляцыя – а 22:15 на каналах «Беларусь 1» і «Беларусь 5».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках