30 красавiка 2024, aўторак, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя пад Луганскам расейскія вайскоўцы: Мая брыгада ў Данбасе з 6-га сакавіка

27

Новыя довады прысутнасці расейскіх войскаў ва Усходняй Украіне.

У сетцы з’явілася відэа размовы з затрыманым у горадзе Шчасце на Луганшчыне вайскоўцам, які быў паранены падчас сутыкнення з сіламі антытэрарыстычнай аперацыі, паведамляе «Украинская правда».

«Аляксандраў Аляксандр Анатольевіч, сяржант, падраздзяленне – трэцяй брыгада спецназа, горад Тальяці. Прозвішча камандзіра брыгады - палкоўнік Шчэпін. Камандзіра роты - старшы сяржант Кудзімаў», - заявіў затрыманы.

З ягоных слоў, у зоне АТА ягоная брыгада знаходзіцца з 6 сакавіка 2015 года. Затрыманы назваў прозвішча свайго камандзіра, іншых байцоў і іх званні - «камандзір групы Ерафееў, намеснік камандзіра групы - прапаршчык Айзімаў, яфрэйтар-кулямётчык Канавалаў, снайпер малодшы сяржант Немаў, санітар - сяржант Грыгор'еў, сапёр яфрэйтар Спірыдонаў, камандзір другога аддзялення старшы сяржант Дзівалаў, снайпер...».

«Склад групы - 14 чалавек. Працавалі ў раёне горада Шчасце, - кажа Аляксандраў. - Я вайсковец Расейскай Федэрацыі. На службе з 12 снежня 2012 года. З'яўляюся кантрактнікам».

З ягоных слоў, у раёнах вакол Шчасце таксама працуюць групы, якія складаюцца з вайскоўцаў Расейскай Федэрацыі - «Раеўка, Станічна-Луганскае». З Луганска, з ягоных слоў, «працуе» яшчэ 6-8 груп.

Таксама ён заявіў, што ягоная група з 14 чалавек прыбывае на заданне на 4-5 дзён, пасля чаго адпраўляецца на месца пастаяннай дыслакацыі ў г. Луганск, перамяшчаюцца на тэхніцы - «Урал».

Нагадаем, раней у штабе АТА пацвердзілі інфармацыю аб тым, што байцы батальёна «Айдар» затрымалі двух расейскіх вайскоўцаў.

Таксама стала вядома, што затрыманыя - з Самары (в/ч спецназа з горада Тальяці, раскватараваныя ў Луганску).

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках