4 траўня 2024, Субота, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы - у дзесятцы самых пітушчых нацый

26
Беларусы - у дзесятцы самых пітушчых нацый

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя за 2014 год, Рэспубліка Беларусь займае 10 месца ў рэйтынгу краін свету паводле ўзроўню спажывання алкаголю.

Пры гэтым, у краіне намецілася тэндэнцыя ў зніжэнні спажывання насельніцтвам алкагольных напояў. Пра гэта паведаміла БелТА намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч.

«Апошнія гады ў рэспубліцы намецілася тэндэнцыя зніжэння спажывання насельніцтвам алкагольных напояў. Так, паводле афіцыйных статыстычных звестак, летась продаж алкагольных напояў у пераліку на абсалютны алкаголь на душу насельніцтва ў параўнанні з 2013 годам скараціўся на 0,5 л да 10, 6 л, у параўнанні з 2011 годам - на 2,7 л», - адзначыла Алена Кухарэвіч.

Дарэчы, у 2011 годзе продаж алкагольных напояў у Беларусі дасягнула максімальнага значэння за апошнія 20 гадоў - у 13,3 л на душу насельніцтва.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя за 2014 год, Рэспубліка Беларусь займае 10 месца ў рэйтынгу краін свету ва ўзроўню спажывання алкаголю. Даследаванне ахапіла 188 дзяржаў, дадала прадстаўніца Белстата.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках