2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі збіраюцца на чарговы форум у Менску

10
Прадпрымальнікі збіраюцца на чарговы форум у Менску
Фота: tut.by

Форум «Новыя ўмовы працы для ІП - нашы ацэнкі і прапановы» адкрыецца ў панядзелак апоўдні ў менскім гатэлі «Беларусь».

Яго асноўная мэта - абмен меркаваннямі і прапановамі што да будучыні малога бізнэсу ў Беларусі і выпрацоўка канкрэтных пастаноў, піша БелаПАН.

Арганізатарам форуму традыцыйна выступае грамадскае аб'яднанне прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва».

На форум быў запрошаны першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі. У лісце на ягонае імя старшыня РГА «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка прасіў віцэ-прэм'ера пасадзейнічаць прысутнасці на форуме прадстаўнікоў міністэрстваў эканомікі, фінансаў, гандлю, падаткаў і збораў, а таксама Дзяржстандарту і аблвыканкамаў.

«Да кожнай з гэтых устаноў у бізнэсу сёння ёсць пытанні і прапановы, нам ёсць што абмеркаваць і пра што пагаварыць», - гаварылася ў лісце. Шумчанка падкрэсліваў, што прадпрымальнікі разлічваюць на працяг дыялогу з уладамі.

На мінулым тыдні супрацоўнік апарата Савета міністраў паведаміў арганізатарам, што Мацюшэўскі асабіста прысутнічаць на форуме не зможа, але міністэрствам эканомікі, падаткаў і збораў, фінансаў, Дзяржстандарту і аблвыканкамам дадзеныя даручэнні даслаць на сустрэчу прадпрымальнікаў сваіх прадстаўнікоў.

Папярэдні форум прайшоў у Менску 16 лютага і сабраў больш за тысячу прадпрымальнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Ён праводзіўся незадоўга да завяршэння перыяду, цягам якога ІП маглі прадаваць рэшткі прадукцыі легпрама, увезенай з краін Мытнага звязу, без дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё гэтых тавараў.

Удзельнікі форуму прапанавалі ўладам скасаваць абмежаванні на распродаж таварных рэшткаў без сертыфікатаў і накласці мараторый на канфіскацыю і праверку «да прыняцця пастаноў аб суправаджальных дакументах, што ўладкоўваюць ўсе зацікаўленыя бакі». Людзі, якія сабраліся на форум таксама папрасілі Аляксандра Лукашэнку сустрэцца з імі для абмеркавання праблем малога бізнэсу.

17 сакавіка Лукашэнка наведаў сталічны гандлёвы цэнтр «Экспабэл», а затым правёў нараду ў пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці з удзелам некалькіх ІП, а праз два тыдні падпісаў указ №143, які дазваляе ІП прадаваць тавары без пацвярджальных дакументаў да 1 студзеня 2016 года. Разам з тым, згодна з указам, пры рэалізацыі тавараў без пацвярджальных дакументаў устаноўлена прымяненне павышаючага каэфіцыента 2 пры вылічэнні адзінага падатку і спагнання ПДВ у фіксаванай суме з ягоным павелічэннем у чатыры этапы за кошт прымянення наступных павышаючых каэфіцыентаў: 2 - з 1 да 31 сакавіка; 2,5 - з 1 красавіка да 30 чэрвеня; 3 - з 1 ліпеня да 30 верасня; 4 - з 1 кастрычніка да 31 снежня 2015 года.

Новы ўказ не зняў праблему, а толькі адтэрмінаваў яе, мяркуе ІП. Яны таксама заяўляюць, што павышаць каэфіцыент ПДВ у цяперашняй эканамічнай сітуацыі непрымальна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках