24 красавiка 2024, Серада, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла Мая Плісецкая

39
Памерла Мая Плісецкая

Балерына Мая Плісецкая памерла 2 траўня ў Нямеччыне ад сэрцавага прыступу.

Пра гэта паведаміў ТАСС гендырэктар Большого тэатра Уладзімір Урын.

"Мне патэлефанаваў муж балерыны Радзівон Шчадрын. Яна памерла ад цяжкага сэрцавага прыступу. Урачы змагаліся, але нічога не здолелі зрабіць", - сказаў Урын.

Мая Плісецкая нарадзілася 20 лістапада 1925 года, артыстка балета, прадстаўніца тэатральнай дынастыі Месэрэр - Плісецкая, прыма-балерына Большого тэатра. Народная артыстка СССР (1959), лаўрэатка Ленінскай прэміі (1964), Герой Сацыялістычнай Працы (1985), поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай»; ганаровы доктар універсітэта Сарбоны, ганаровая прафесарка МДУ імя М.В. Ламаносава, ганаровая грамадзянка Гішпаніі, уладальніца мноства ўзнагарод, ордэнаў і медалёў розных краін.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках