2 траўня 2024, Чацвер, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Лукашэнка - марыянетка Пуціна і не будзе асуджаць захоп Крыма

5
Павел Севярынец: Лукашэнка - марыянетка Пуціна і не будзе асуджаць захоп Крыма
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
Фота: charter97.org

Толькі гэтым можна растлумачыць адмову Беларусі ад падпісання выніковай заявы саміту «Усходняга партнёрства».

Як стала вядома сёння, Беларусь і Арменія сталі адзінымі краінамі, якія не падпісалі выніковую заяву саміту «Усходняга партнёрства» праз фразы аб акупацыі Крыму. Сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», былы палітвязень Павел Севярынец растлумачыў charter97.org, што гэты крок з'яўляецца прадказальным і сведчыць пра тое, што беларускія ўлады знаходзяцца на кароткім ланцужку ў Крамля.

«Гэта відавочны крок, які прадыктаваны страхам перад Крамлём. І гэты крок пацвярджае, што сённяшняя беларуская ўлада не хоча мець стратэгічных стасункаў з Еўропай і не жадае падпарадкоўвацца агульнапрынятым міжнародным нормам і правілам.

Акупацыя Крыма - гэта жудаснае міжнароднае злачынства. Гэта тое, што пагражае самой Беларусі. А тое, што рэжым Лукашэнкі не гатовы асуджаць гэта злачынства, пацвярджае, што сам Лукашэнка можа стаць ахвярай падобнай акупацыі.

Беларусь як незалежная дзяржава павінна падтрымліваць і паважаць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць усіх сваіх суседзяў. Таму гэта чарговым разам пацвярджае, што ва ўладзе ў нас знаходзіцца незаконны марыянеткавы рэжым, які знаходзіцца на кароткім ланцужку ў Пуціна», - заявіў палітык.

Нагадаем, форум «Усходняга партнёрства» праходзіць у Рызе 21-22 траўня 2015 года. Афіцыйны Менск рэпрэзентуе дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Можна ўважаць прадстаўніцтва Беларусі на саміце «Усходняга партнёрства» за фармальнасць. Хоць да апошняга моманту арганізатары чакаюць у Латвіі прыезду найвышэйшага беларускага кіраўніцтва. Сваякі і блізкія палітвязняў здзіўляюцца, што робяць чыноўнікі беларускага рэжыму на еўрапейскім палітычным мерапрыемстве найвышэйшага ўзроўню. Праваабаронцы таксама мяркуюць, што ніякіх падставаў ісці насустрач афіцыйнаму Менску няма.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках