28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нецвярозы кіроўца пагражаў інспектарам ДАІ пнеўматычным пісталетам

4
Нецвярозы кіроўца пагражаў інспектарам ДАІ пнеўматычным пісталетам

Выпіўшы кіроўца, спынены ў Менску, наважыў папалохаць інспектараў ДАІ пнеўматычным пісталетам.

Лейтэнанты міліцыі Аляксей Дроб і Павел Васілевіч затрымалі парушальніка, піша БелаПАН.

Патрулюючы Кастрычніцкі раён сталіцы, супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на чорны «Фольксваген», які рухаўся па праезнай часткі вуліцы Асаналіева занадта павольна. Праехаўшы міма машыны Дзяржаўтаінспекцыі, кіроўца раптам рэзка павярнуў у найбліжэйшы двор.

Калі інспектары спынілі «Фольксваген», высветлілася, што малады чалавек за стырном нецвярозы. Супрацоўнікі ДАІ прапанавалі яму падаць дакументы. Кіроўца палез ва ўнутраную кішэню і выцягнуў... пісталет Макарава, накіраваўшы яго на аднаго з інспектараў. Патрульныя абясшкодзілі парушальніка без цяжкасцяў. Канфіскаваны ў яго пісталет апынуўся пнеўматычным.

Агляд затрыманага паказаў, што колькасць пароў алкаголю ў выдыханым ім паветры - блізу 2 праміле. У міліцэйскай базе звестак 26-гадовы мянчук ужо фігураваў - ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці «за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Цяпер яму давядзецца адказаць за кіраванне аўтамабілем у стане ап'янення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках