18 красавiка 2024, Чацвер, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Латвіі: Нас хвалюе лёс беларускіх палітвязняў

Кіраўнік МЗС Латвіі: Нас хвалюе лёс беларускіх палітвязняў
Эдгарс РЫНКЕВІЧС

Эдгарс РынкевІчс патлумачыў, чаму ён хацеў бачыць у Рызе Лукашэнку і ці бачныя на гарызонце больш танныя візы ў Еўропу.

Падчас свайго візіту ў Менск у лютым кіраўнік латышскай дыпламатыі заявіў, што хацеў бы бачыць на саміце «Усходняга партнёрства» прадстаўнікоў «вышэйшага ўзроўню». Заява выклікала здзіўленне ў часткі грамадзянскай супольнасці Беларусі, бо Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў спісе неўязных у Еўразвяз.

У гутарцы з «Белсатам» Эдгарс Рынкевічс нагадаў, што запрашэнні на рыжскі саміт адрасавалі не канкрэтным асобам, а краінам.

«Выбіраць - гэта суверэнная права кожнай дзяржавы. Мы заўсёды хочам бачыць на самітах прадстаўніцтва найвышэйшага ўзроўню. З Беларуссю ў нас няпростыя стасункі. Былі добрыя моманты, былі дрэнныя і нават жорсткія. Вядома, нас хвалюе лёс палітвязняў. Хоць мы бачым пэўнае паляпшэнне сітуацыі, гэтыя пытанні застануцца на парадку дня. Разам з тым, я мяркую, што гучныя заявы не заўсёды прыводзяць да выніку і трэба больш працаваць на ўзроўні дыпламатыі».

Эдгарс Рынкевічс адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка не ўспрымаў свой удзел у саміце як абавязковы элемент. «Ён вельмі хоча бачыць развіццё стасункаў паміж Беларуссю і Еўразвязам. Мы ўзнавілі палітычныя кантакты, і гэта можа стаць паваротным пунктам у нашых стасунках», - заявіў міністр.

У пятніцу запланаванае падпісанне пратакола аб дадатковым спрашчэнні малога памежнага руху паміж Беларуссю і Латвіяй, паведаміў Рынкевічс. Дакумент прадугледжвае новыя льготы ў перамяшчэнні жыхароў 50-кіламетровай зоны з абодвух бакоў мяжы.

Міністр замежных спраў пацвердзіў, што на саміце дакументаў юрыдычнага значэння падпісваць з Беларуссю не плануецца. Рынкевічс усё яшчэ спадзяецца, што рыжскі з'езд наблізіць падпісанне дамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках