20 красавiка 2024, Субота, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя прымусіла супермаркеты аддаваць ежу бедным

20
Францыя прымусіла супермаркеты аддаваць ежу бедным
ФОТА: CHRISTOPHER THOMOND ДЛЯ THE GUARDIAN

Супермаркеты абавяжуць аддаваць яшчэ прыдатную да спажывання ежу, якую яны наўрад ці паспеюць прадаць, на карысць бедных або на корм жывёлінам.

Парламент Францыі прыняў закон, згодна з якім супермаркеты прымусяць аддаваць ежу, тэрмін прыдатнасці якой блізкі да заканчэння, на дабрачыннасць, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на The Guardian.

Закон павінен дапамагчы не толькі накарміць жабракоў, але і спыніць «эпідэмію» росту колькасці харчовых адкідаў. Да 2025 года Францыя плануе паменшыць аб'ём харчовых адкідаў удвая.

Супермаркеты абавяжуць аддаваць яшчэ прыдатную да спажывання ежу, якую яны наўрад ці паспеюць прадаць, на карысць бедных і незабяспечаных або проста на корм жывёлінам. Таксама закон забараняе наўмысна псаваць не прададзеныя прадукты.

Да ліпеня наступнага года вялікія супермаркеты (плошчай больш за 400 м²) абавяжуць падпісаць кантракты з дабрачыннымі арганізацыямі. Штраф за парушэнне дасягае 75 тысяч еўраў, парушальнікам пагражае да двух гадоў турмы.

Французская федэрацыя камерцыі і дыстрыбуцыі раскрытыкавала закон. Паводле слоў яе прадстаўніка, вялікія супермаркеты даюць толькі 5% аб'ёму харчовых адходаў, але атрымаюць дадатковую нагрузку ў выглядзе кантрактаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках