NASA выявіла самую зыркую галактыку ў нашым Сусвеце
1- 3,599
Сваёй зыркасцю яна перасягае ззянне Сонца ў 300 трыльёнаў разоў.
Спецыялісты амэрыканскага касмічнага агенцтва NASA апублікавалі звесткі, атрыманыя пяць гадоў таму падчас даследаванняў, паведамляе ТАСС.
Адкрыццё зроблена з дапамогай інфрачырвонага тэлескопа WISE.
Спецыялісты тлумачаць павышаную зыркасць галактык наяўнасцю ў іх звышмасіўных чорных дзір.
«Яны прыцягваюць да сябе газ і рэчыва, якія фармуюць вакол іх дыскі, разагрэтыя да тэмпературы мільёны градусаў і якія выпраменьваюць высокую энэргію, а таксама бачнае, ультрафіялетавае, і рэнтгенаўскае выпраменьванне. Пылавыя аблокі, што ахінаюць чорную дзірку, не прапускаюць святло, але пыл разаграваецца і дае інфрачырвонае выпраменьванне», - адзначыла ў сваім прэс-рэлізе касмічнае агенцтва.