28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка ўзнагародзіў вызваленага з палону камандзіра «кібаргаў»

26

Вайсковец чатыры месяцы знаходзіўся ў палоне баевікоў на Данбасе.

Сёння прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзнагародзіў камандзіра "кібаргаў" з Данецкага аэрапорта Алега Кузьміных ордэнам "За мужнасць". Вайскоўца ўчора вызвалілі пасля 4-месячнага палону ў баевікоў, паведамляе ТСН.

ФОТА: АДМІНІСТРАЦЫІ ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ

"Мы сваіх не пакідаем! Мы і далей будзем змагацца за жыццё кожнага ўкраінскага Героя і будзем вяртаць сваіх дадому. Дзякуй нашаму "кібаргу" Алегу Кузьміных за высокі баявы дух і адвагу. З вялікім задавальненнем паціснуў Алегу руку і ўручыў яму ордэн "За мужнасць" . Такімі ваярамі павінны ганарыцца не толькі іх дзеці, але і ўсе ўкраінцы!" - гаворыцца на старонцы Парашэнка ў Facebook.

На цырымонію ўзнагароджання Кузьміных прыйшоў разам са сваёй сям'ёй.

Нагадаем, што 37-гадовы камбат 90-га батальёна 81-й дэсантнай брыгады трапіў у палон 20 студзеня 2015 года. Відэа, дзе тэрарысты "ДНР" вывелі мужчыну ў натоўп, дзе кожны спрабаваў яго стукнуць і зняважыць, ускалыхнула грамадскасць.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках