У Польшчы - «дзень цішыні» перад другім турам выбараў прэзідэнта
2- 5,147

У Польшчы сёння «дзень цішыні» перад другім турам выбараў прэзідэнта, прызначаных на нядзелю.
Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча».
Сёння забароненыя ўсялякія формы агітацыі, правядзенне сацыялагічных апытанняў, публікацыя рэйтынгаў кандыдатаў і абмеркаванне іх праграм.
Апытанні паказваюць, што розніца ў галасаванні за Анджэя Дуду ад апазіцыйнай партыі Права і Справядлівасць і Браніслава Камароўскага - дзейнага прэзідэнта, - можа быць мінімальнай.
Як паведамлялася, на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы ў першым туры перамог прадстаўнік апазіцыі Анджэй Дуда, які набраў 34,76% галасоў выбарцаў.
Дзейны прэзідэнт Браніслаў Камароўскі адстаў толькі на адзін адсотак - 33,77%.