29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Серебряная Свадьба» і «Петля Пристрастия» зайграюць дабрачынны канцэрт

«Серебряная Свадьба» і «Петля Пристрастия» зайграюць дабрачынны канцэрт

Купіўшы квіток, наведвальнікі дапамогуць дзіцячаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў.

У сталічным клубе Re: Public ужо пятым разам адбудзецца вялікі дабрачынны канцэрт "Дапамажы дзецям разам з намі", удзел у якім возьмуць вядомыя беларускія музыкі. Усе сабраныя грошы пойдуць на аздараўленне выхаванцаў "Дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця", паведамляе "Еўрарадыё".

Музычны марафон стартуе ўвечары 23 траўня і будзе доўжыцца да самай раніцы. Удзел у канцэрце возьмуць: "Серебряная Свадьба", "Петля Пристрастия", "Касіяпея", "Батанік Проджэкт", "Разбiтае сэрца пацана", аркестр "Змена", "Нагуаль" і Papa Bo Selektah. Кошт квіткоў ад 150 да 300 тысяч рублёў.

23 траўня, клуб Re: Public (Менск, вул. Прытыцкага, 62, ст.м.Кунцаўшчына), 19.00 - 05:00

Кошты:

150000 - першыя 50 квіткоў (толькі ў касе клуба)

200000 - папярэдне

250 000 - у дзень канцэрта

300000 - месца за столікам (толькі ў сетцы продажу kvitki.by)

Пункты продажу:

- Каса клуба RePublic (час працы: 14.00 - 20.00, выхадны - нядзеля)

- Сайт: kvitki.by

- Пункты продажу сеткі kvitki.by ва ўсёй Беларусі

Музыкі ды гурты:

Серебряная свадьба,

Пятля Пристрастия,

Нагуаль

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках