23 красавiка 2024, aўторак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турыстам на вока: крамы ў Польшчы не будуць працаваць 24 траўня ды 4 чэрвеня

3
Турыстам на вока: крамы ў Польшчы не будуць працаваць 24 траўня ды 4 чэрвеня

Беларусам лепш устрымацца ад паездак на закупы ў Польшчу праз святы.

Адкрытымі будуць толькі невялікія крамы, запраўкі ды аптэкі, паведамляе Polsha24.com.

У нядзелю, 24 траўня, суседзі святкуюць Спасланне Святога Духа - Сёмуху. У гэты дзень не зробіш закупы у гандлёвых цэнтрах. Будуць працаваць дзяжурныя або 24-гадзінныя аптэкі, значная частка аўтазаправак, абавязкова тыя, якія размешчаныя на вялікіх развязках дарог. Калі гаворка ідзе аб крамах, то ў адпаведнасці з польскім заканадаўствам адкрытымі могуць быць толькі тыя, у якіх прадаўцы ды іншы персанал працуюць на падставе дамовы даручэння або выканання. На практыцы гэта азначае, што закупы можна будзе зрабіць толькі ў невялікіх крамах. Гіпермаркеты, супермаркеты і прадуктовыя крамы сустрэнуць замкнёнымі дзвярыма.

У чацвер, 4 чэрвеня, у Польшчы адзначаюць свята Божага Цела і Крыві Хрыстовай. Сітуацыя з крамамі паўторыцца, але да таго ж не будуць працаваць пошта, банкі ды адміністрацыйныя ўстановы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках