29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя папярэдзіла МВФ пра дэфолт што да пазыкі

10
Грэцыя папярэдзіла МВФ пра дэфолт што да пазыкі

Грэцыя не пералічыць Міжнароднаму валютнаму фонду чарговую аплату ў чэрвені, бо грошай на гэта няма.

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў краіны Нікас Вуціс у інтэрв'ю тэлеканалу Mega, якое цытуе Reuters. Кіраўнік Мінфіна Яніс Варуфакіс у інтэрв'ю ВВС заявіў, што Грэцыя саступіла, "прайшоўшы тры чвэрці шляху да пагаднення", і цяпер на кампраміс павінны пайсці крэдыторы.

"Прызначаныя на чэрвень чатыры выплаты для МВФ складаюць 1,6 мільярда еўраў. Гэтыя грошы не будуць пералічаныя, іх няма, - заявіў кіраўнік МУС Вуціс. - Мы вядзем перамовы, грунтуючыся на асцярожным аптымізме, што найбліжэйшым часам будзе дасягнутае пагадненне. Атэны не адступяць перад стратэгіяй задушвання, якую ўжываюць крэдыторы... Надышоў час для разумнага пагаднення".

Грэцыя вядзе перамовы з ЕЗ і МВФ аб урэгуляванні запазычанасці больш чым на 240 мільярдаў еўраў, якая ўтварылася пасля выратавання грэцкага бюджэту ад дэфолту ў 2010 і 2012 гадах. Прагнозы крэдытораў, што жорсткія захады ашчады дазволяць Грэцыі выплачваць завінавачанасць, не апраўдаліся. Урад левай партыі СІРЫЗА, які прыйшоў да ўлады ў студзені, намогся новых перамоў з крэдыторамі, нагадвае РІА "Новости". У варунках ізаляцыі ад замежных фінансавых рынкаў грэцкі ўрад з цяжкасцю выплачвае заплаты і пенсіі, нагадвае Reuters.

Кіраўнік Мінфіна Грэцыі Яніс Варуфакіс у нядзелю выступіў у эфіры шоў Эндру Мара на BBC. Ён папярэдзіў аб "катастрофе" ў выпадку выхаду Грэцыі з зоны еўра, за¬значыў¬шы, што гэта можа стаць "пачаткам канца праекту агульнай валюты". Ён пад¬к¬рэс¬ліў, што Грэцыя здзейсніла "неймаверныя поспехі" на шляху да пагаднення з крэ¬ды¬то¬ра¬мі і прайшла тры чвэрці шляху, і цяпер крэдыторам трэба "трохі пап¬ра¬ца¬ваць": міністр падаў перамоўны працэс як дарогу, па якой Грэцыя прайшла тры чвэрці шляху, і цяпер чакае іншую старану, якой трэба будзе пераадолець сваю чвэрць, - піша ТАСС.

Раней 22 траўня прэс-сакратар урада Грэцыі Габрыэль Сакеларыдыс заявіў, што краіна спадзяецца ўкласці пагадненне з крэдыторамі аб запазычанасці краіны за найбліжэйшыя 10 дзён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках