Беларус Андрэй Арлоўскі накаўтаваў Трэвіса Браўна ў першым коле
5- 24.05.2015, 14:53
- 57,946
Экс-чэмпіён свету ў цяжкай вазе Андрэй Арлоўскі ў трэцім двубоі пасля вяртання ў UFC перамог амэрыканца Трэвіса Браўна.
Бой быў спынены ў першым коле пасля сэрыі ўдараў беларускага байца, піша «Прессбол».
Travis Browne vs. Andrei Arlovski przez f100001656137458
Андрэй Арлоўскі - беларускі спартовец, які выступае ў мяшаных адзінаборствах, адзінаццаты чэмпіён Ultimate Fighting Championship (UFC) у цяжкай вазе (2005-2006). У спаборніцтвах MMA Арлоўскі раней перамагаў такіх байцоў, як Тыма Сільвію, Фабрысію Вэрдума, Брэндана Шаўба і Уладзіміра Мацюшэнку.