20 красавiка 2024, Субота, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Ліпковіч: Лукашэнка спрабуе дапасавацца да расейскага антысеміцкага трэнду

11
Яўген Ліпковіч: Лукашэнка спрабуе дапасавацца да расейскага антысеміцкага трэнду
Яўген Ліпковіч
ФОТА: BUDZMA.BY

Антысеміцкія заявы дапамагаюць дыктатару атрымаць грошы з Расеі.

«Белсат» распавёў пра антысемітызм у Беларусі і спытаў менчукоў аб іхнім стаўленні да габрэяў.

Да Другой сусветнай вайны з 35 тысяч жыхароў Пінска 28 тысяч былі габрэямі. У гарадскім раёне Карлін жылі найбольш заможныя. Фактычна, што ні дом, то сусветнае імя. А Карлін-Столінская хасідская грамада дагэтуль уважаецца за самую ўплывовую ў ЗША.

У сучасным Пінску журналіст «Белсата» Алесь Залеўскі не заўважыў антысемітызму. Але заўважыў страх гаварыць аб гэтай з'яве ў амаль усіх, з кім сустрэўся ў горадзе на Палессі.

Ці існуе ў Беларусі праблема антысемітызму? На гэтае пытанне адказваюць госці «Спраў жыццёвых»: пісьменнік, блогер Яўген Ліпковіч і аглядальнік «Радыё Свабода» Віталь Цыганкоў.

«Нядаўнія заявы Лукашэнкі пра габрэяў падчас паслання народу - спробы дапасавацца да антысеміцкага трэнду, які існуе ў Расеі. У яго ніяк не выходзіць атрымаць грошы з Расеі, і такія заявы яму дапамагаюць», - заўважае Яўген Ліпковіч.

Каб даведацца, чаму Аляксандр Лукашэнка далей гуляе на гэтай тэме, глядзіце запіс размовы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках