29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плошча лясных пажараў у Забайкаллі павялічылася ў пяць разоў

8
Плошча лясных пажараў у Забайкаллі павялічылася ў пяць разоў

На тэрыторыі Забайкальскага краю РФ дзейнічае 46 лясных пажараў на агульнай плошчы 48,2 тысячы гектараў.

Як паведамляе ЛІГАБізнесІнформ, пра гэта сведчаць звесткі рэгіянальнай дзяржаўнай лясной службы.

Цяпер на тэрыторыі краю дзейнічае 46 лясных пажараў на агульнай плошчы 48,2 тысячы гектараў, у тым ліку 12 лакалізаваных пажараў агульнай плошчай 5,7 тысячы гектараў.

Варта адзначыць, што ў чацвер, 21 траўня, у Забайкаллі было 22 лясныя пажары агульнай плошчай 9,5 тысячы гектараў.

Шкода лясному фонду перавысіла 48 мільёнаў рублёў.

Нагадаем, у красавіку прыродныя пажары пачаліся ў расейскай Хакасіі. Агнём былі пашкоджаныя або цалкам знішчаныя дамы ў 38 населеных пунктах. Блізу пяці тысяч чалавек засталіся без жытла.

Ахвярамі пажараў сталі дзясяткі чалавек. Больш за 900 чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу. Следчы камітэт пачаў пяць крымінальных спраў паводле фактаў пажараў, загубы людзей і масавага знішчэння дамоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках