2 траўня 2024, Чацвер, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскія краіны і ЗША праводзяць маштабныя вучэнні на поўначы Скандынавіі

2
Еўрапейскія краіны і ЗША праводзяць маштабныя вучэнні на поўначы Скандынавіі
ARCTIC CHALLENGE EXERCISE 2015
ФОТА: MIL.NO

У вучэннях будуць задзейнічаныя блізу 115 самалётаў, уключаючы самалёты-танкеры, з 9 краін.

Манеўры Arctic Challenge Exercise 2015 (ACE 15) паўночных краін з удзелам ЗША, Вялікай Брытаніі, Нідэрландаў, Швэйцарыі, Нямеччыны і Францыі пройдуць з 25 траўня да 5 чэрвеня ў паўночных раёнах Швэцыі, Фінляндыі і Нарвегіі, паведамляе РІА «Новости».

Вучэнні праходзяць у рамках супрацоўніцтва паміж Швэцыяй, Фінляндыяй і Нарвегіяй і праводзяцца другім разам. Першы раз вучэнні правялі ў 2013 годзе.

Адказнай за арганізацыю і правядзенне манеўраў у гэтым годзе з'яўляецца Нарвегія. У вучэннях будуць задзейнічаныя блізу 115 самалётаў, уключаючы самалёты-танкеры, з 9 краін. Плануецца, што адначасова ў паветры будуць знаходзіцца максімум да 90 баявых самалётаў. У вучэнні возьмуць удзел амаль 3600 чалавек.

Паводле ацэнак ведамства Узброеных сіл Швэцыі, запланаванае вучэнне стане больш складаным і маштабным, чым папярэдняе. У 2013 годзе ў вучэннях трох паўночных краін узялі ўдзел Вялікая Брытанія і ЗША, у гэтым годзе колькасць краін-удзельніц вырасла.

Згодна з праграмай, бакі маюць намер адпрацаваць узаемадзеянне ў рамках міжнароднай міратворчай аперацыі ў адпаведнасці з мандатам ААН на поўначы Нарвегіі, Швэцыі і Фінляндыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках