19 красавiка 2024, Пятніца, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагозін патлумачыў канфуз з «Арматай»: Не тую кнопку націснулі

114
Рагозін патлумачыў канфуз з «Арматай»: Не тую кнопку націснулі
Фота: rbc.ru

Віцэ-прэм'ер Расеі спісаў усё на чалавечы фактар.

Прычынай нашумелага прыпынку найноўшага танка «Армата» падчас рэпетыцыі Параду Перамогі на Чырвонай плошчы была не тэхнічная няспраўнасць, а чалавечы фактар. Пра гэта заявіў напярэдадні расейскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін, які курыруе абаронную сферу, у эфіры тэлеканала «Расея 1», паведамляе РІА «Новости».

«Лёгка сказаць «не без хвалявання» - хваляваўся вельмі сур'ёзна, бо гэта ж зусім новая тэхніка, якая яшчэ не прайшла дзяржаўныя выпрабаванні, усё ж з ёй можа быць. Вось, напрыклад, у нас быў жа невялікі інцыдэнт на генеральнай рэпетыцыі - тэхніка настолькі дасканалая, што да яе чалавеку яшчэ трэба прывыкнуць, і гэта не тэхніка падвяла - а сувязь паміж тэхнікай і чалавекам была парушаная. Не тую кнопку націснулі, як той казаў», - сказаў ён.

Нагадаем, што падчас рэпетыцыі параду Перамогі на Чырвонай плошчы новы расейскі танк «Армата» раптам спыніўся насупраць Маўзалею і пасля быў адбуксаваны.

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках