29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт з Вены з беларускімі журналістамі да Менска не даляцеў

10
Самалёт з Вены з беларускімі журналістамі да Менска не даляцеў

Праз тэхнічныя праблемы з закрылкамі ён развярнуўся над Бярозай і вярнуўся ў Вену.

Самалёт «Аўстрыйскіх авіяліній» вылецеў з Вены ўчора ўранку. Але ў небе над беларускім мястэчкам Бяроза ён нечакана развярнуўся і паляцеў назад. А пазней паспяхова прызямліўся ў Вене. Прадстаўнікі авіякампаніі паведамілі, што праблема была звязаная з працай закрылак. Мабыць, праблему хутка ліквідавалі, бо ўжо праз некалькі гадзін пасля вяртання ў Вену гэты самалёт паляцеў у аўстрыйскі Інсбрук, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Некаторыя СМІ паведамілі, што на борце знаходзіліся беларускія журналісты, якія вярталіся з «Еўрабачання». Частку пасажыраў адправілі ў Менск учора ўвечары, іншая частка зможа патрапіць дадому толькі сёння.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках