19 красавiка 2024, Пятніца, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйсавы аўтобус на дзве гадзіны затрымалі на мяжы праз $10 у пашпарце

15
Рэйсавы аўтобус на дзве гадзіны затрымалі на мяжы праз $10 у пашпарце

Мытнікі расцанілі грошы ў дакуменце кіроўцы як хабар.

Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску «Макраны» на беларуска-ўкраінскай мяжы, піша «Комсомольская правда в Беларуси». Рэйсавы аўтобус ехаў з Луцку ў Берасце і праходзіў праверку на беларускай частцы мяжы. Калі ў салон увайшоў супрацоўнік мытні, кіроўца аўтобуса ўручыў яму для праверкі свой пашпарт. У ім інспектар знайшоў 10 даляраў.

- Гэта расцэньваецца як спроба дачы незаконнага грашовага ўзнагароджання службовай асобе, гэта значыць, хабар, - каментуюць сітуацыю ў прэс-службе Берасцейскай памежнай групы.

Праз пакінутую ў пашпарце валюту мытнікі прынялі пастанову надгледзець і аўтобус, і ўсіх пасажыраў разам з іх багажом. У выніку аўтобус прыбыў у Берасце на дзве гадзіны пазней раскладу! І што цікава: ніводнага парушэння мытнага заканадаўства дагляд не выявіў.

Можа, мужчына сапраўды забыўся грошы ў пашпарце? Паклаў, каб не згубіць - і забыўся... У прэс-службе кажуць, што на выпадковасць гэта не падобна. Перш, чым аўтобус правяраюць супрацоўнікі Берасцейскай мытні, кіроўца і пасажыры праходзяць памежны кантроль. І грошы з'явіліся менавіта да моманту праверкі аўтобуса супрацоўнікамі мытні. Магчыма, такім чынам мужчына хацеў паскорыць праходжанне мяжы. Але атрымалася наадварот.

- Кожны такі выпадак правяраецца, высвятляюцца канкрэтныя абставіны. На месца выязджае міліцыя, у гэтым выпадку - аператыўная група Маларыцкага РАУС. З кіроўцам правялі тлумачальную працу і яго папярэдзілі пра тое, што ягоныя дзеянні супрацьпраўныя і могуць пацягнуць за сабой непрыемныя для яго наступствы. Ён папярэджаны аб недапушчальнасці такіх учынкаў, - рэзюмуюць у Берасцейскай мытні.

- Дзякуй Богу, гэта быў не наш кіроўца, а ўкраінскага перавозчыка, - кажа намесніца дырэктара перавозак Берасцейскага аўтобуснага парка Марыя Маркава. - З нашымі кіроўцамі такіх выпадкаў не было, мы стала праводзім з імі тлумачальную працу. Напрыклад, пачулі такую інфармацыю, праверылі - і давялі кіроўцам: «Не рабіце так, глядзіце, што атрымалася». Хоць яны яшчэ і хутчэй за нас пра ўсё ведаюць, яны ж маюць стасункі паміж сабой.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках