24 красавiка 2024, Серада, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагозін пра санкцыі Захаду: «Танкам візы не патрэбныя»

42
Рагозін пра санкцыі Захаду: «Танкам візы не патрэбныя»
Дзмітрый Рагозін

Віцэ-прэм'ер Расейскай Федэрацыі зноў пагражае Захаду.

Віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін заявіў, што «танкам візы не патрэбныя». Такім чынам ён адрэагаваў на санкцыі і забарону на выдачу віз шэрагу расейскіх палітыкаў і бізнэсоўцаў Злучанымі Штатамі і Еўрапейскім звязам, піша liga.net.

«Танкам візы не патрэбныя», - заявіў ён у эфіры праграмы «Нядзельны вечар» на канале «Расея 1».

Адзначым, з сакавіка 2014 Рагозін, адзін з найбольш антыўкраінскіх і антызаходніх палітыкаў РФ, знаходзіцца ў чорным спісе расейскіх палітыкаў і бізнэсоўцаў, якім забаронены ўезд у ЕЗ.

Нягледзячы на санкцыі, у красавіку 2015 Рагозін высадзіўся на архіпелагу Шпіцбэрген, на які распаўсюджваецца суверэнітэт Нарвегіі, дзе ўзяў удзел у адкрыцці арктычнай станцыі, а затым пабываў на Паўночным полюсе.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках