19 красавiка 2024, Пятніца, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ у Менску: два аўто расстралялі з пнеўматыкі

10

Пацярпелы не сумняваецца, што напад спланавалі.

У ноч з 21 на 22 траўня ў двары дома нумар 95 на вуліцы Казінца ў Менску хтосьці расстраляў два аўтамабілі: BMW і Mazda. Абедзве машыны належаць аднаму і таму ж ўладальніку. І абедзве былі пашкоджаныя адным і тым жа спосабам. Іншыя аўто ў двары не пацярпелі. Пацярпелы ўпэўнены: ягоныя аўто пашкодзілі мэтанакіравана і напад быў старанна спланаваны. Абставіны здарэння ён распавёў карэспандэнту onliner.by.

«Я выйшаў раніцай у двор. BMW была расстраляная. Пабітая пярэдняя і пасажырская шыба, стралялі па бакавых люстэрках, кожнае кола спушчанае - проста выкруцілі залатнікі», - паведаміў суразмоўца.

Метраў за 60 ад BMW была прыпаркаваная ягоная ж Mazda. У яе пашкоджанні тыя ж: залатнікі выкручаныя, люстэркі разбітыя, гэтак жа, як і бакавая шыба з кіроўнага боку.

Іншыя аўто ў двары засталіся цэлыя. «Той, хто гэта зрабіў, магчыма, ведаў, што аўтамабілі належаць менавіта мне. Ён старанна спланаваў свой напад. Уначы ішоў дождж. Ніхто ў такое надвор'е па двары не ходзіць. Да таго ж адбіткаў пальцаў не засталося - так мне сказалі супрацоўнікі опергрупы, якая прыбыла на выклік», - дадаў ён.

Пацярпелы адразу ж сфатаграфаваў свае аўтамабілі і пашкоджанні на іх. Выклікаў міліцыю. Затым развесіў аб'явы на пад'ездах найбліжэйшых дамоў - магчыма хто-небудзь што-небудзь бачыў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках