25 красавiка 2024, Чацвер, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца ў частцы ГРУ ў Тальяці: Жаўнерам забаранілі карыстацца тэлефонамі

1
Крыніца ў частцы ГРУ ў Тальяці: Жаўнерам забаранілі карыстацца тэлефонамі
Фота: mk.ru

Шарагоўцам з вайсковай часткі №21208 загадалі здаць мабільныя тэлефоны і выдаліць профілі ў сацыяльных сетках як мінімум да лета.

Пра гэта распавяла крыніца тэлеканалу «Дождж» у вайсковай частцы.

Шарагоўцам, з яе слоў, загадалі здаць усе мабільныя гаджэты, выдаліць профілі ў сацыяльных сетках і не выходзіць на сувязь нават з бацькамі. На пытанне, да якога моманту будуць дзейнічаць падобныя абмежаванні, у частцы сказалі, што да канца лета.

Крыніца паспела патэлефанаваць сваім сябрам і бацькам. У тэлефоннай размове яна адмаўлялася распавядаць канкрэтна аб сітуацыі ў частцы, кажучы, што на многія пытанні яна не можа адказваць праз тэлефон.

Жаўнерам вайсковай часткі таксама сказалі «скажыце дзякуй за гэта «Дажджу», прыпамінаючы нядаўні інцыдэнт з затрыманнем карэспандэнта тэлеканала Цімура Алеўскага, якога даставілі ў аддзяленне паліцыі пасля таго, як ён знаходзіўся каля часткі з камерай. У Тальяці журналіст адправіўся з задання рэдакцыі. Ён здымаў рэпартаж пра затрыманых ва Украіне расейцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгенія Ерафеева, якія, як сцвярджае ўкраінскі бок, служаць у вайсковай частцы ў Тальяці. Алеўскага апыталі і праз некаторы час адпусцілі.

Калі крыніцу спыталі аб двух затрыманых на тэрыторыі Украіны грамадзянах Расеі (Аляксандры Аляксандраве і Яўгене Ерафееве), якія, як яны самі распавялі, з'яўляюцца дзейнымі вайскоўцамі і праходзяць вайсковую службу ў частцы №21208, то ён сказаў, што сітуацыя ў частцы праз іх напружаная. Таксама ён дадаў, што жаўнерам часткі неаднаразова прапаноўвалі перайсці на кантракт, пазней іх перанакіравалі на мяжу з Украінай.

Аб службе ў гэтай частцы раней распавялі расейскія грамадзяне Аляксандр Аляксандраў і Яўген Ерафееў, арыштаваныя ва Украіне. Самі падчас допыту яны назвалі сябе дзейнымі вайскоўцамі, расейскі бок уважае іх за былых вайскоўцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках