2 траўня 2024, Чацвер, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін загадаў правесці раптоўную праверку войскаў СПА і авіяцыі

8
Пуцін загадаў правесці раптоўную праверку войскаў СПА і авіяцыі
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

У авіяцыі і войсках СПА Цэнтральнай вайсковай акругі з загаду Пуціна пачатая раптоўная праверка боегатоўнасці.

Пра гэта абвясціў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу, паведамляе РІА «Новости».

«У мэтах далейшай падрыхтоўкі да стратэгічнага вучэння «Цэнтр-2015» вярхоўным галоўнакамандуючым прынятая пастанова праверыць боегатоўнасць групоўкі авіяцыі і войскаў супрацьпаветранай абароны ЦВА», - сказаў Шайгу.

Як паведаміў міністр абароны, з 13:00 25 траўня ў поўную баявую гатоўнасць прыведзенае аб'яднанае стратэгічнае камандаванне «Цэнтр», 2-е камандаванне ВПС і СПА, а таксама частка авіяцыйных злучэнняў камандавання Далёкай авіяцыі Заходняй і Паўднёвай вайсковай акругаў.

Папярэдне раптоўная праверка боегатоўнасці ВС РФ праводзілася з 16 да 21 сакавіка, асноўны акцэнт у ёй быў зроблены на адпрацоўцы і забеспячэнні баявых дзеянняў у Арктыцы. У яе ўключаліся сілы Паўночнага флоту, Заходняй вайсковай акругі і ПДВ, усяго блізу 80 тысяч вайскоўцаў, некалькі тысяч адзінак наземнай баявой тэхнікі, дзясяткі надводных караблёў, субмарын, самалётаў і гелікаптэраў.

Раптоўныя праверкі боегатоўнасці актыўна пачалі прымяняцца ва ўзброеных сілах Расеі з 2013 года, першая адбылася 19 лютага таго ж года. Кіраўніцтва Мінабароны неаднаразова заяўляла аб станоўчым уплыве гэтага тыпу баявой падрыхтоўкі на войскі і мела намер шырока выкарыстоўваць гэтую практыку нароўні з загадзя запланаванымі вучэннямі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках