28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гародняй затрымалі 30 кітайскіх гастарбайтэраў

12
Пад Гародняй затрымалі 30 кітайскіх гастарбайтэраў

Грамадзяне Кітая прыехалі будаваць смеццесартавальны завод каля вёскі Тумашы Гарадзенскага раёна.

Парушальнікаў выявілі падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Нелегал", якое праходзіла з 12 да 15 траўня, піша "Перспектыва".

Інспектар аддзялення грамадзянства і міграцыі Гарадзенскага РАУС Вікторыя Фядотава расказала, што грамадзяне Кітая мелі пры сабе дазвол на працу на тэрыторыі Беларусі, але не зарэгістраваліся ва ўстаноўлены тэрмін. Усіх іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго, у спіс парушальнікаў патрапілі таксама сем грамадзян Украіны, пяцёра расейцаў і грамадзянін Узбекістана.

У рамках спецаперацыі супрацоўнікі Гарадзенскага РАУС правяралі сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна, супольна з ДАІ арганізоўвалі кругласутачныя пасты на ажыўленых трасах для надгляду аўто і праверкі дакументаў у кіроўцаў і пасажыраў. Пад асаблівым кантролем знаходзіліся тэрыторыі памежных сельсаветаў. Вынікі прафілактычных мерапрыемстваў уражваюць: за тры дні правядзення спецаперацыі праваахоўнікі выявілі 46 парушэнняў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках