20 красавiка 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Муфтый Масквы прапанаваў легалізаваць у РФ мнагажонства

34
Муфтый Масквы прапанаваў легалізаваць у РФ мнагажонства
ІЛЬДАР АЛЯЎТДЗІНАЎ
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Муфтый Масквы Ільдар Аляўтдзінаў (Звяз муфтыяў Расеі) выступіў за легалізацыю мнагажонства для мусульман у Расеі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю "Рускай службе новостей".

"Для мусульман, напэўна, такія шлюбы было б правільным зрабіць легальнымі, але пры пэўных умовах. Не так, што гэта дазволена, і кожны можа стварыць другую і трэцюю сям'ю. Тут вельмі шмат няпростых умоў, якія трэба выканаць. На жаль, у сучасным свеце сустракаюцца нейкія перагібы, калі чалавек быццам бы хоча стварыць сям'ю, але абсалютна да гэтага не гатовы. Ёсць шмат сітуацый, калі людзі прыходзяць раіцца, і мы шмат каму адмаўляем, кажучы, што ў гэтай сітуацыі такое ніяк не магчыма", - сказаў ён.

Муфтый абгрунтаваў сваю пазіцыю тым, што ў Расеі жанчын больш, чым мужчын. "І што мы скажам тым 11 мільёнам жанчын толькі ў Расейскай Федэрацыі, якія застаюцца без хатняй утульнасці, без адчування паўнавартаснага сямейнага шчасця? Я думаю, што гэтыя 11 мільёнаў жанчын прагаласуюць за тое, каб такія шлюбы ўзаконілі. Чым быць чыёйсьці, выбачаюся, палюбоўніцай, правільней было б, каб жанчына была паўнапраўнай жонкай, але, зноў жа пры пэўных умовах", - сказаў ён.

Ільдар Аляўтдзінаў распавёў, што ў Маскве імамы рэгіструюць да некалькі сотняў палігамных шлюбаў штогод, пераважна сярод мігрантаў. "Акурат тая сям'я, якая знаходзіцца дома, разумее, што муж, які апынуўся ў Расеі, іх цалкам утрымлівае, дае сваё адабрэнне на тое, каб ён стварыў тут сям'ю, але пры ўмове, каб ён матэрыяльна ўтрымліваў іх аднолькава", - заявіў Аляўтдзінаў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках