20 красавiка 2024, Субота, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Камароўцы прадаюць цяплічную трускалку пад выглядам грунтавай

10
На Камароўцы прадаюць цяплічную трускалку пад выглядам грунтавай

Фермеры запэўніваюць: клубніца, якая з'явілася на прылаўках сталічных рынкаў, цяплічная.

У Менску на Камароўскім рынку з мінулага тыдня прадаюцца клубніцы. «Берасцейская грунтавая!» - запэўніваюць прадаўцы і просяць за латок 50 тысяч. «Прыгожая, але вадзяністая», - кажуць тыя, хто не датрываў да клубнічнага сезона і купіў першыя ягады.

«Комсомольская правда в Беларуси» праверыла берасцейскія рынкі - калі ўжо ў Менску клубніцы з'явілася, то на 360 км на поўдзень ад сталіцы ягада будзе і казаць няма чаго! Але ж не. У самім Берасці тую самую берасцейскую трускалку не адшукаеш!

- Няма ніякай яшчэ трускалкі, вы што! Хаця ... На выходных хтосьці прадаваў, маленькі латок ці то 120 тысяч, ці то 80 - вельмі дорага. Гэта цяплічная ягада, хутчэй за ўсё, яшчэ рана для трускалкі! - прадаўцы рынка "Юбілейны" ў Берасці кажуць пра клубніцы як пра экзатычную ягаду.

- На мінулым тыдні муж купіў скрыначку на калгасным рынку. Спадзяюся, што ў ёй было паўкілі, яна каштавала ажно 80 тысяч рублёў. Гэта былі нямецкія клубніцы. Беларускай ды польскай не было, прадаўцы самі скардзіліся, што яе не прывезлі, - кажа берасцейка Кацярына.

Мы патэлефанавалі ў вёску Дварэц Лунінецкага раёна, якая забяспечвае трускалкай і краіну, і блізкае замежжа.

- Праз тыдзень-два, калі будзе надвор'е, пачнуцца клубніцы, а цяпер яна яшчэ цвіце. Надвор'е дрэннае, бачыце, не паспела яшчэ. Звычайна, калі пачынаецца сезон, бабулі шклянкамі прадаюць - у нас пакуль нікога няма, ніхто яшчэ не гандлюе, - кажуць у клубнічнай сталіцы Беларусі.

- А ў Менску на ўсе затаўкі на рынках прадаюцца клубніцы. Прадаўцы кажуць, што берасцейская, сапраўдная...

- Гэта цяплічная! Берасцейская грунтавая яшчэ не вырасла, - безапеляцыйна запэўніваюць знаўцы вырошчвання гэтай салодкай ягады.

«Камсамолка» датэлефанавалася да фермера, які займаецца вырошчваннем трускалкі ў Кобрынскім раёне.

- Мы ўсю трускалку вязем у Расею, у Беларусі нічога не прадаем. У нас цяпліца, ужо паволі пачынаем збіраць ураджай. Усё грузім у фуры і вязем на продаж у Расею, - кажа Юрый.

- А калі ў нас беларускія клубніцы пачуць прадавацца?

- Чакайце, калі ў бабулек на градках вырасце! - смяецца фермер.

Дарэчы, у мінулым годзе першыя беларускія трускалкі з'явілася на рынках Берасця таксама дваццатымі днямі траўня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках