29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар і прэзідэнты: знайдзі адрозненні

54

Гэтыя кадры без слоў дэманструюць прорву паміж краінамі-суседзямі і Беларуссю.

Фотаздымкі новага прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, што частаваў мінакоў каваю каля метро на наступны дзень пасля выбараў, выклікаюць радасць за суседзяў-палякаў, а ў памяці ўсплываюць карцінкі крывавай нядзелі 2010-га - дня апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

«Салідарнасць» пагартала фотаальбомы першых асоб суседніх дзяржаў, у якіх знайшліся кадры, на якіх цяжка ўявіць беларускага дыктатара і ягоную сям'ю.

Прэзідэнт Літвы любуецца сакурой ў двары прэзідэнцкага палаца. Фота з «Фэйсбука» Далі Грыбаўскайтэ.

«Звярніце ўвагу: ва ўсіх свае эмоцыі, ніхто на прэзідэнта не глядзіць, не звярае свае дзеянні», - піша жыхарка Украіны ў «Фэйсбуку» Пятра Парашэнкі.

Даля Грыбаўскайтэ запрашае турыстаў на кірмаш Казюкас у Вільні

Сэлфі з моладдзю

Даля Грыбаўскайтэ і Пятро Парашэнка адзначылі Дзень памяці ахвяр Халакосту. А Лукашэнка заяўляў аб намеры ўзяць усіх габрэяў у Беларусі пад кантроль...

Першая лэдзі Украіны Марына Парашэнка дзеліцца з украінцамі рэцэптам прыгатавання Вялікодных булак. Фота з Фэйсбука Пятра Парашэнкі

Даля Грыбаўскайтэ ў доме састарэлых.

Пятро Парашэнка наведвае вайскоўца ў бальніцы

Пятро Парашэнка абедае з салдатамі

У «Фэйсбуку» ўкраінскага прэзідэнта упікнулі, маўляў, не ўдалося яму перафрантаваць Барака Абаму.

Так амерыканскі прэзідэнт адзначыў дзень нараджэння Марціна Лютэра Кінга, які прысвяціў жыццё барацьбе за сацыяльную справядлівасць. Барак Абама адправіўся ў адну з арганізацый для немаёмных ў Вашынгтоне, дзе дапамагаў гатаваць абед і нават папрацаваў афіцыянтам. Пагадзіцеся, неімаверна ўявіць у гэтай ролі беларускага кіраўніка.

Ды што казаць, калі Аляксандр Лукашэнка пасля сфальсіфікаваных выбараў 2010 года ехаў на ўласную інаўгурацыю на фоне бязлюдных вуліц.

- Вось усе ўдзельнікі інаўгурацыі. Больш нікога не было: хлопчык, тата і жаўнер Алёша, - пракаментавалі чацвёртую інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі вядучыя папулярнай праграмы «Пражэктарпэрысхілтан», якая выходзіла на першым расейскім тэлеканале.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках