19 красавiка 2024, Пятніца, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран і Расея дамовіліся аб пастаўках ракет С-300

4
Іран і Расея дамовіліся аб пастаўках ракет С-300
Фота: AP

Паводле інфармацыі з іранскіх крыніц, Тэгеран і Масква ўзгаднілі ўмовы пастаўкі Ісламскай рэспубліцы расейскіх ракет С-300.

Пра гэта ў панядзелак, 25 траўня, заявіў у Маскве намеснік кіраўніка МЗС Ірана Хасейн Амір Абдалахіян пасля перамоў са сваім расейскім калегам Міхаілам Багданавым, паведамляе Deutsche Welle.

«Пастаўка будзе весціся пры самай першай магчымасці», - прыводзіць словы іранскага дыпламата агенцтва AFP.

МЗС Расеі пакуль не пацвердзіла гэтую інфармацыю. У заяве адзначаецца толькі «важнасць падтрымання рэгулярнага расейска-іранскага дыялогу па ўсім комплексе пытанняў блізкаўсходняга парадку дня». Раней Тэгеран ужо заяўляў, што расейскія ракеты будуць пастаўленыя яшчэ да канца 2015 года.

Пагадненне на пастаўку сістэмы С-300 коштам прыкладна 800 мільёнаў даляраў было падпісанае паміж Масквой і Тэгеранам яшчэ ў 2007 годзе. У 2010 годзе, пасля забароны Рады бяспекі ААН аб перадачы Ірану сучаснага узбраення, тагачасны прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў скасаваў угоду, увёўшы ў дачыненні да Ірана больш жорсткія санкцыі. У красавіку 2015 Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які дазваляе перадаць ракеты Ірану, што выклікала сур'ёзную крытыку з боку Ізраіля.

Супрацьпаветраныя ракетныя сістэмы С-300 прызначаныя для барацьбы з самалётамі і ракетамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках