Азаранка: Заўсёды важна пачаць турнір з добрага выніку
1- 26.05.2015, 10:35
- 11,666
Беларуска Вікторыя Азаранка распавяла пра сваю перамогу над гішпанкай Марыяй-Тэрэсай Тора-Флор на старце Адкрытага чэмпіянату Францыі.
Пра гэта паведамляе «Чэмпіянат».
«На турнірах «Вялікага шлема» першыя матчы ніколі не бываюць простымі, не важна, які рэйтынг у спаборніка. Заўсёды важна пачаць турнір з добрага выніку. Я нічога не ведала пра сваю апанентку. Трэба было захоўваць канцэнтрацыю і гуляць у адпаведным рытме.
Вы кажаце, што я магу згуляць з Серэнай у трэцім крузе? Нічога не ведаю, ніколі не гляджу на сваю сетку», - цытуе Азаранку афіцыйны сайт WTA.