25 красавiка 2024, Чацвер, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выставе Expo 1925 года ў Парыжы знайшлі «беларускі след»

2

На гэтай знакамітай міжнароднай выставе ў 1925 свет упершыню ўбачыў беларускія тавары.

У гэтыя дні ў Мілане праходзіць Сусветная выстава Expo - такая ж, як у Парыжы, якая пакінула нам у спадчыну Эйфелеву вежу ў далёкім 1889-м. Сярод краін, якія выхваляюцца дасягненнямі, ёсць і Беларусь, у якой (усяго другі раз у гісторыі) ёсць свой павільён.

Советский павильон на Всемирной выставке Expo, Париж, 1925 год. Фото: thecharnelhouse.org

Ладзяць выставы Expo, як вядома, з 1851 года. І заўсёды - з вялікім размахам. На іх краіны знаёмяць наведвальнікаў са сваімі дасягненнямі ў навуцы, тэхніцы, вытворчасці і культуры. Калісьці на Expo публіцы ўпершыню паказалі элеватар (Дублін, 1853), калькулятар (Лондан, 1862), тэлефон (Філадэльфія, 1876), тэлевізію (Нью-Ёрк, 1939), кампутар і факс (Нью-Ёрк, 1964).

Міжволі журналісты телекнала «Белсат» пачалі шукаць беларускі след на выставах тых часоў, калі Беларусь не была самастойнай.

Вышыванка і морфій

У 1925-м Парыж шостым разам стаў сталіцай Expo. Выстава была знакавай: у ёй упершыню ўдзельнічаў Савецкі Саюз. Тэхнічнымі навінкамі краіна саветаў бліснуць была не ў стане, таму наважылі браць культурай. Газета «Известия» пералічвала першыя экспанаты, якія паехалі ў Францыю. Сярод іх былі вышыванкі з Беларусі і сапраўдная туркменская юрта з «жывымі» дываншчыцамі. Праўда, фурор у Парыжы зрабілі пабудаваныя ў савецкім павільёне хата-чытальня і рабочы клуб, чаму шчыра здзіўляўся аўтар савецкай кнігі «Парад сусветных выстаў» Мікалай Мезенін: маўляў, для нас, савецкіх людзей, - звычайная справа.

Вядома, што вышыванку было наканавана прэзентаваць не БНР, а БССР, і Беларусь тады не мела ўласнага павільёна.

Молодые крестьяне из поселка Городище на Брестчине 1937. год. Фото: nac.gov.pl

Не атрымалася знайсці звестак, ці прывозілі іншыя беларускія тавары ды мастацкія вырабы на папярэднія выставы ў другой палове XIX або ў першай палове ХХ стагоддзя, калі Беларусь (ці заходняя яе частка) знаходзілася ў складзе іншых дзяржаў. Хоць практыка такая існавала. Палякі, напрыклад, яшчэ да атрымання незалежнасці ў 1918-м, актыўна выстаўлялі сваіх мастакоў, сярод іх - Ян Матэйка.

На даваенных выставах у маладой польскай дзяржавы ўжо быў уласны павільён, але як і СССР, быў не ў стане канкураваць з заходняй тэхналагічнай думкай, таму ўпор рабілі на гісторыю: экспазіцыя павінна была давесці, што Польшча - вялікая еўрапейская дзяржава. Пранікнуцца веліччу можна было, напрыклад, у цені статуй Уладзіслава Ягайлы і Адама Міцкевіча, якія былі па некалькі метраў у вышыню. У спісе тавараў, якія Польшча павезла ў 1939-м на выставу ў Нью-Ёрк, былі піяніна, мікраскопы, матацыклы, бужаніна і нават морфій, але фірмаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі, сярод вытворцаў не значылася.

Першую пасляваенную Expo зладзілі толькі ў 1958-м. Тады ў Брусэлі беларускія вытворцы атрымалі як мінімум дзве прэстыжныя ўзнагароды: гран-пры за першы ў свеце 40-тонны самазвал МАЗ-530 і бронзавы медаль за набор «Аметыст» са шклозавода «Нёман».

Паколькі галоўнай мэтай СССР на такіх выставах было «дагнаць і перагнаць Амерыку» ў плане тэхнічных навінак, прадукцыя саюзных рэспублік гуляла другасную ролю. Яны павінны былі разбавіць пафасную экспазіцыю нацыянальным каларытам. Цягам некалькіх месяцаў працы павільёна адзін за адным праходзілі дні рэспублік СССР з песнямі і танцамі. Здаралася савецкім арганізатарам прыдумаць і цалкам не банальны рэкламны ход. Падчас Expo 67 у Манрэалі са стаянкі да павільёнаў можна было даехаць на адным з чатырох конных вазоў з сенам, якія былі часткай беларускай экспазіцыі, а пасля ўдзельнічалі ў міжнародным конным шоў.

МАЗ-530. Фото: all-auto.org

   

Здзівіць свежым паветрам

Незалежная Беларусь упершыню фігуравала на Expo 98 у Лісабоне. А асобны павільён сабе дазволіла толькі ў 2010-м у Шанхаі, ды і тое не пабудаваны (што дорага), а арандаваны тыпавы, зроблены кітайцамі для патрэб выставы. Expo 2010 праходзіла пад лозунгам «Найлепшы горад - найлепшае жыццё», на ёй мы хваліліся чыстымі паветрам і вадой (гэта дызайнеры адлюстравалі ў інтэр'еры) і паілі наведвальнікаў гарбатай з травы.

Цяперашняя выстава ў Мілане працуе з пачатку траўня. Яе дэвіз: «Накарміць планету. Энэргія для жыцця». Беларусы пабудавалі павільён вакол ідэі кола жыцця і за галоўныя багацці нашай зямлі выдалі хлеб, соль і ваду. Карацей, галоўны ўпор тут на сельскую гаспадарку. Павільён падзелены на дзве часткі велізарным колам ветрака, якое хацелі зрабіць рухомым, але правілы бяспекі не дазволілі. Пад колам - дарожка, якая сімвалізуе раку. А побач трактар «Беларусь».

Белорусский павильон на Expo 2015 в Милане. Фото: inhabitat.com

Упершыню мы маем на Expo свой рэстаран «Kali Laska», дзе кормяць селядцом, халадніком, марынаванымі грыбамі, калдунамі і мясам па-радзівілаўскі. Але наведвальнікі часцей за ўсё купляюць дранікі. У павільён іх пускаюць з траўня, але афіцыйна яго прэзентуюць толькі 9 верасня, калі на Expo будуць адзначаць нацыянальны дзень Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках