У Менску абмяжуюць продаж алкаголю
11- 26.05.2015, 16:24
- 5,769
Праўда, толькі на два дні.
У дні правядзення апошніх званкоў і выпускных вечароў у Менску абмяжуюць час продажу алкагольных напояў. Такую пастанову прыняў Менгарвыканкам. Робіцца гэта для таго, каб забяспечыць школьнікам бяспеку падчас урачыстых мерапрыемстваў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Абмежаванні закрануць алкагольныя напоі, піва і слабаалкагольныя напоі з аб'ёмнай дзеллю этылавага спірту не больш за 7%. Іх не будуць прадаваць у крамах 30 траўня і 12 чэрвеня. Выключэнне складуць кавярні, бары і рэстарацыі - тут моцныя напоі можна будзе набыць на разліў без праблем.