16 красавiка 2024, aўторак, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распраца прапануе ўвесці падатак на «дармаедства»

27
Распраца прапануе ўвесці падатак на «дармаедства»

У Расеі прапануюць спаганяць падатак з непрацуючых грамадзян.

Распраца прапануе спаганяць так званы падатак на дармаедства для ўсіх грамадзян, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, за выключэннем афіцыйна працаўладкаваных, зарэгістраваных беспрацоўных, студэнтаў, пенсіянераў і іншых ільготных катэгорый. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на намесніцу кіраўніка ведамства Міхаіла Іванкова. З ягоных слоў, такі падатак закліканы перашкаджаць нелегальнай занятасці.

Акрамя гэтага захаду Іванкоў прапанаваў правяраць фактычныя даходы грамадзян пры аплаце імі пэўных тыпаў паслуг і супастаўляць іх з сумай узносу ў Пенсійны фонд Расеі.

Таксама Распраца прапануе абмежаваць доступ да сістэмы дзяржзакупак прадпрыемствам, якія маюць запазычанасць у заробку, выплаце падаткаў у сацыяльныя фонды ці не маюць афіцыйна прынятага на працу персаналу.

Яшчэ адным з інструментаў легалізацыі працоўных стасункаў можа стаць надзяленне падрадчыкаў у дзяржкантрактах абавязкам збіраць звесткі аб адсутнасці запазычанасці і ценявых працоўных схем у субпадрадных арганізацыях, піша Lenta.ru.

Распраца ўклала дамовы з большасцю рэгіянальных урадаў, у адпаведнасці з якімі ўжо да канца года плануецца легалізаваць больш за 4 мільёны работнікаў. Паводле звестак ведамства, ценявы сектар рынку працы Расеі можа дасягаць 15 мільёнаў чалавек.

Нагадаем, у гэтым годзе падатак на «дармаедства» быў уведзены ў Беларусі. Непрацуючыя беларусы павінны будуць выплаціць $250 на год - інакш адміністрацыйная адказнасць.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках