19 красавiка 2024, Пятніца, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Украіна стала тэстам для сістэмы міжнароднай бяспекі

2
Парашэнка: Украіна стала тэстам для сістэмы міжнароднай бяспекі
Пятро Парашэнка
ФОТА: AFP

Украіна стала тэстам для ўсёй сістэмы міжнароднага права і бяспекі.

Пра гэта сказаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас сустрэчы з новапрыбылымі пасламі з розных краін, піша УНП.

Як паведамляецца, Парашэнка прыняў даверчыя граматы ў 12 паслоў краін, што наведалі Украіну. Вітаючы паслоў, Парашэнка выказаў надзею, што іх дзейнасць падвысіць узровень міжнароднай падтрымкі Украіны, дапаможа аднавіць мір на Данбасе, вярнуць анэксаваны Крым.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што паслы пачынаюць працу ва Украіне ў гістарычны час пераменаў, калі перад краінай стаяць вялізныя пагрозы, і яна вымушаная змагацца з замежнай агрэсіяй.

"Украіна стала тэстам для ўсёй сістэмы міжнароднага права і бяспекі. Тэстам на агульную адказнасць, лідарства і адданасць справе міру", - адзначыў Парашэнка.

Парашэнка адзначыў, што цяпер важнасць партнёрства, заснаванага на павазе да дэмакратычных каштоўнасцяў, узрасла, як ніколі раней.

Адзначыўшы, што альтэрнатывы мірнаму развязанню крызісу не існуе, прэзідэнт падзякаваў за дыпламатычную і практычную дапамогу краін, іншых партнёраў у справе спрыяння імплементацыі Менскіх дамоўленасцей і процідзеяння расейскай агрэсіі.

"Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам павінна стаць краевугольным каменем нашых рэформаў і дарожнай картай нашай еўрапейскай інтэграцыі", - сказаў прэзідэнт Украіны, выказаўшы надзею, што да канца года пагадненне будзе ратыфікавана ўсімі краінамі ЕЗ, і паведаміўшы, што цяпер яго ратыфікавалі 19 краін.

"Украіна цяпер - адно з самых перспектыўных месцаў для інвеставання, з патэнцыялам, які пакуль застаецца адкрытым, нявыкарыстаным і нявывучаным. Мы працуем над паляпшэннем інвестыцыйнага клімату, над важнымі рэформамі, уключаючы дэрэгуляцыю, дэалігархізацыю, рэформу судовай сістэмы. З нашай рашучасцю і вашай падтрымкай мы ператворым Украіну ў выгаднага, прагназуемага і доўгатэрміновага партнёра, апору дэмакратыі і краіну, якая робіць унёсак у справу міру", - заявіў Парашэнка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках