25 красавiка 2024, Чацвер, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Без чэкаў дома можна захоўваць не больш за 5 літраў імпартнага алкаголю

189
Без чэкаў дома можна захоўваць не больш за 5 літраў імпартнага алкаголю

Высвятляецца, дома можна захоўваць без чэкаў толькі 15 літраў беларускага спіртнога і 5 літраў замежнага.

Гомельскі калекцыянер захоўваў дома блізу 200 бутэлек дарагіх алкагольных напояў. Захоўваў і захоўваў, але, высвятляецца, паводле адміністрацыйным кодэксе ў нас у краіне дапускаецца захоўванне толькі 15 літраў алкаголю з беларускімі акцызнымі маркамі без дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё тавару, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Алкаголь, набыты ў Беларусі, можна захоўваць дома колькі заўгодна, але калі ёсць чэкі. У гэтым выпадку ў калекцыянера іх не было, алкаголь яму быў падораны, а аб ліміце мужчына не ведаў. Таму дапушчальных да захоўвання 15 літраў у яго засталіся, а 178 бутэлек гарэлкі, віскі, рому, віна, бальзаму і каньяку мы канфіскавалі, акрамя таго калекцыянер аштрафаваны на 2 мільёны рублёў, - распавяла намесніца начальніка Інспекцыі МПЗ Савецкага раёна Гомеля Таццяна Гюнтэр.

Яна патлумачыла, што калі людзі рыхтуюцца, напрыклад, да вяселля, то могуць купляць і захоўваць з чэкамі колькі заўгодна алкаголю, набытага ў Беларусі, але на спіртныя напоі, набытыя за мяжой, гэтае правіла не распаўсюджваецца. Грузінскі, украінскі, гішпанскі і любы іншы алкаголь без акцызных марак Беларусі можна захоўваць дома і перавозіць з сабой па тэрыторыі Беларусі толькі 5 літраў на чалавека:

- Разам з ДАІ мы дзяжурым на трасах і правяраем машыны, якія едуць з-за мяжы, пры гэтым часта канфіскоўваюць лішняе спіртное. За гэта правапарушэнне пагражае яшчэ і штраф да ста базавых велічынь (18 мільёнаў рублёў), - тлумачаць падаткавікі.

Што тычыцца калекцыянера, то з неафіцыйных крыніц стала вядома, што ён працуе лекарам, і традыцыйная падзяка ад пацыентаў павярнулася для яго непрыемнасцямі. Пра тое, што ў мужчыны дома такі вялікі склад алкаголю, кампетэнтным органам распавялі пільныя грамадзяне.

Напісаць каментар 189

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках