19 красавiка 2024, Пятніца, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзел Расеі ў вайне з Украінай давялі з дапамогай Google Maps

17
Удзел Расеі ў вайне з Украінай давялі з дапамогай Google Maps

Атлантычная рада апублікавала даклад, у якім прыводзяцца бясспрэчныя довады ўдзелу расейскага войска ў канфлікце на ўсходзе Украіны.

Яны заснаваныя на агульнадаступных звестках, такіх як картаграфічныя сэрвісы Google, паведамляе руская служба BBC.

Расея адмаўляе прысутнасць сваіх войскаў у Данбасе і неаднаразова адхіляла ўсе прыведзеныя сведчанні свайго ўдзелу ў баявых дзеяннях. Расейскія афіцыйныя асобы кажуць, што на ўсходзе Украіны ваююць толькі расейскія добраахвотнікі, а шматлікія фота- і відэаматэрыялы, якія сведчаць аб адваротным, - падробка.

У гэтым месяцы ўкраінскія ўлады захапілі ў палон расейскіх грамадзян Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева, якія з тых часоў неаднаразова казалі, што яны дзеючыя вайскоўцы расейскага войска, аднак у расейскім Мінабароны кажуць, што гэтыя людзі звольніліся.

Рабочая група Атлантычнага савета ўзялася даводзіць прысутнасць расейскіх войскаў у зоне баявых дзеянняў пры дапамозе звестак з адкрытых крыніц.

У працоўную групу ўваходзілі некалькі экспэртаў, у тым ліку былы амбасадар ЗША ў Кіеве Джон Хербст.

Расейскія ўлады пакуль не каментавалі новы даклад Атлантычнай рады «Хаваюцца на відавоку: вайна Пуціна ва Украіне».

У дакуменце ўказваецца, што многія буйныя наступленні ўзброеных прыхільнікаў самаабвешчаных ДНР і ЛНР запускаліся непасрэдна з расейскай тэрыторыі, на што паказваюць спадарожнікавыя здымкі, аналіз варонак ад абстрэлаў і звесткі з адкрытых крыніц.

На расейскіх тэрыторыях, якія прымыкаюць да мяжы, у апошнія месяцы вырасла цэлая сетка, «бачная кожнаму, у каго ёсць доступ да Google Earth або Google Maps», пішуць экспэрты Атлантычнай рады.

Даследаванне задумана як спроба зняпраўдзіць расейскую афіцыйную версію таго, што адбываецца і змяшчае шэраг рэкамендацый «заходнім урадам»: «накіраваць значна больш сіл і сродкаў разведкі на выкрыццё і супрацьдзеянне вайне Пуціна ва Украіне».

Сярод іншага, яны мяркуюць, што расейскай «гібрыднай вайне» трэба процідзейнічаць, «гаварыць выразна, паслядоўна і публічна пра расейскую вайну ва Украіне».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках