Лукашэнка едзе ў краіну, дзе экс-прэзідэнт арыштаваны за забойства лідара апазіцыі
23- 28.05.2015, 9:01
- 10,772
28 траўня пачынаецца візіт беларускага кіраўніка ў Пакістан.
Паездка павінна была адбыцца два дні таму, аднак была перанесеная праз смерць маці Аляксандра Лукашэнкі.
Фармат візіту застаецца нязменным. У Ісламабадзе запланаваны шэраг сустрэч, у тым ліку з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам краіны.
Раней прэс-служба Лукашэнкі паведамляла, што ён правядзе перамовы з прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам, прэм'ер-міністрам гэтай краіны Навазам Шарыфам, спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Сардарам Садзікам. Паводле вынікаў візіту чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.
Нагадаем, экс-прэзідэнту Пакістана Первезу Мушарафу ў 2013 годзе прад'явілі абвінавачванні паводле трох артыкулаў у справе аб забойстве лідара апазіцыі і былога прэм'ер-міністра краіны Беназір Бхута ў 2007 годзе.